Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Кто насрал нам в уши о том, что там есть мины?» Украинский уклонист утверждает, что бежал в Европу через Беларусь
  2. «До 2000 беспилотников за ночь»: через несколько месяцев российские удары по Украине станут шокирующе массированными — ISW
  3. 398 из 400 возможных. Посмотрите, насколько высокие баллы нужно было набрать, чтобы бесплатно учиться на некоторых специальностях
  4. В 2026 году будем отдыхать четыре дня подряд. В какие даты
  5. Схаваная небяспека пад сядзеннем. Камп'ютарнае крэсла можа ўзарвацца і забіць уладальніка — тлумачым, наколькі вялікая рызыка
  6. Да Мінска дайшоў навальнічны фронт — горад чарговы раз падтапіла. Месцамі не ходзіць транспарт
  7. «У гэтым сэнсе вельмі істотнымі сталі дзве падзеі». Улады пераключыліся на «ціхія рэпрэсіі» — праваабаронца
  8. Прызнанне Стрыжака пра адпраўку дзікпікаў сабрала больш за 300 каментароў. Не ўсе, хто іх напісаў, зразумелі, у чым праблема ўчынку, — тлумачым
  9. Главу фонда BYSOL Андрея Стрижака обвинили в рассылке непрошеных фото своих гениталий женщинам. Он признал это и отреагировал
  10. «Мне шкада, што мяне няправільна зразумелі». Ціханоўскі патлумачыў, што меў на ўвазе, калі казаў пра «астравы» для беларусаў
  11. «Я лічу, што нас даволі шмат: да 35% па краіне». Беларус, які называе сябе інцэлам, расказаў, як прыйшоў да гэтай думкі
  12. У пяці месцах у Беларусі пад зямлёй ляжаць атрутныя «вечныя хімікаты». Сітуацыяй моцна занепакоеная Генпракуратура — расказваем
  13. «Хацеў уратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Пагаварылі з дачкой затрыманага беларуса, які адпраўляў інфармацыю ў «Беларускі Гаюн»
  14. У Беларусі «ашалелі» цэны на тавары. Эксперт прагназуе, што ў найбліжэйшыя месяцы сітуацыя пагоршыцца
  15. Есть способ заставить Путина сесть за стол переговоров: что для этого необходимо предпринять Киеву и его западным союзникам — ISW
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.